2011-03-12 10:38:15

Бэнэдыкт XVI утварыў новую дыяцэзію ў Афрыцы


RealAudioMP3 12 сакавіка Бэнэдыкт XVI утварыў новую тэрытарыяльную структуру ў Каталіцкім Касцёле ў Афрыцы. Дыяцэзія Кондоа ў Танзаніі паўстала з часткі тэрыторыі дыяцэзіі Дадома, і была ўключана ў мітраполію Дар-эс-Салаам.

Святы Айцец прызначыў першым біскупам новаўтворанай дыяцэзіі, кс. Бэрнардына Мфумбуса, святара дыяцэзіі Дадома, віцэ-канцлера па вучэбнай рабоце Універсітэта св. Аўгустына ў Мванзе.

Новая дыяцэзія размешчана на поўначы ад дыяцэзіі Дадома і будзе складацца з двух дэканатаў: Кондоа і Усандавэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.