2011-03-11 15:01:18

Індыя: новая хваля антыхрысціянскага гвалту


RealAudioMP3 Новая хваля антыхрысціянскага гвалту пракацілася па ўсходне-індыйскім штаце Арысса, навёўшы страх на мясцовыя хрысціянскія супольнасці. Колькасць нападаў індуісцкіх экстрэмістаў значна павялічылася са снежня мінулага года. У лютым адбылося 10 сутыкненняў, падчас якіх былі параненыя некалькі хрысціянаў, сярод якіх - жанчыны і дзеці.

Варта нагадаць, што ў штаце Арысса, у прыватнасці, у раёне Кхандамал, у 2007-2008 г. г. у выніку сутыкненняў з індуістамі 6600 хрысціянскіх дамоў былі разбураныя, больш за 56 тыс. хрысціянаў былі вымушаны пакінуць радзіму.

Хрысціяне заяўлялі ў паліцыю аб лютаўскіх нападах, але не атрымалі ніякага афіцыйнага адказу. Паліцыя нічога не зрабіла для бяспекі хрысціянскіх супольнасцяў.

Пераследы хрысціянаў у Індыі не абмяжоўваюцца толькі адным штатам Арысса. Паводле інфармацыі агенцтва “Zenit”, у сярэдзіне лютага гэтага года ў штаце Рахастан на паўночным захадзе Індыі маладыя індусы збілі і распранулі пратэстанцкага пастара, прымусіўшы яго 5 км бегчы па цэнтральнай вуліцы горада да хаты. Пастар заявіў у паліцыю, але ні адзін з вінаватых да гэтага часу не арыштаваны.







All the contents on this site are copyrighted ©.