2011-03-11 12:00:15

У Францыі ўступіць у сілу закон, які забараняе насіць нікаб


RealAudioMP3 Роўна праз месяц, 11 красавіка, у Францыі ўступіць у сілу закон, які забараняе нашэнне мусульманскіх нікабаў і іншых галаўных убораў, якія цалкам закрываюць твар, у грамадскіх месцах.

Як піша брытанская газета "The Guardian", мусульманкам будзе забаронена насіць нікабы на вуліцах, апранаць іх падчас паездак у аўтобусах і цягніках, падчас наведвання банкаў, бібліятэк, магазінаў, тэатраў і кінатэатраў. Нельга будзе таксама захадзіць у нікабе ў Луўр або любы іншы музей, наведваць бальніцы або забіраць дзяцей са школы.

Апранаць нікаб можна будзе толькі дома, падчас малітвы ў культавым месцы або падчас паездкі ў прыватным аўтамабілі - але нават у гэтым выпадку дарожная паліцыя можа спыніць мусульманак з-за таго, што надзеты нікаб "абмяжоўвае поле зроку".

Калі якая-небудзь мусульманка парушыць гэты закон, то з яе будзе спаганяцца штраф у памеры 150 еўра, а таксама ёй нагадаюць аб тым, што Францыя - свецкая дзяржава, у якой дзейнічае закон аб роўнасці палоў.

Гэты закон быў прапанаваны прэзідэнтам Францыі Нікаля Сарказі ў 2009 годзе. Паводле слоў прэм'ер-міністра Францыі Франсуа Філона, гэты закон мае на мэце захаванне грамадскага парадку і абарону роўнасці палоў, але не звязаны ў першую чаргу са свецкім характарам дзяржавы.







All the contents on this site are copyrighted ©.