2011-03-11 13:08:51

МЗС Расіі заклікае хрысціянаў і мусульман Егіпта спыніць кровапраліцце


RealAudioMP3 У Міністэрстве замежных спраў Расіі спадзяюцца, што пасля сутыкненняў у Каіры, копты і мусульмане ўладкуюць рознагалоссі мірным шляхам і не будуць правакаваць далейшае распаўсюджванне гвалту ў рэгіёне. "Разлічваем, што дадзены інцыдэнт будзе ўрэгуляваны ў прававым рэчышчы, у межах міжрэлігійнага дыялогу і ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце знешнепалітычнага ведамства Расіі.

У выніку сутыкнення 9 сакавіка паміж хрысціянамі-коптамі і мусульманамі ў Каіры, па папярэдніх дадзеных, 13 чалавек загінулі і каля 100 атрымалі раненні.

У Маскве перакананыя, што забеспячэнне грамадскай згоды і адзінства егіпцян мае асаблівае значэнне для поспеху пераўтварэнняў і маштабных палітычных рэформ, якія ажыццяўляюцца ў цяперашні час у Егіпце.

"Падобныя канфліктныя сітуацыі паміж хрысціянскай і мусульманскай супольнасцямі Егіпта ўзнікаюць, на жаль, не ўпершыню. Як правіла, яны маюць пад сабой рознагалоссі на бытавой глебе", - адзначае Міністэрства замежных спраў.

Як раней паведамляла “ВВС”, 9 сакавіка сотні ўзброеных нажамі людзей напалі на дэманстрантаў на плошчы Тахрыр у цэнтры Каіра, у ноч на сераду. Па словах відавочцаў, спачатку невядомыя патрабавалі, каб дэманстранты працягнулі сядзячую забастоўку за межамі плошчы. Затым абодва бакі закідалі адзін аднаго камянямі, у ход пайшлі нажы.







All the contents on this site are copyrighted ©.