2011-03-11 15:06:42

Бэнэдыкт XVI: ахвяра набліжае нас да Бога і запрашае да навяртання


RealAudioMP3 11 сакавіка ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі бельгійскай дабрачыннай арганізацыі “Pro Petri Sede”. Мэта дзейнасці гэтай арганізацыі палягае на зборы фінансавых сродкаў, якія Апостальская Сталіца накіроўвае на дабрачынныя мэты. Кожныя два гады супрацоўнікі “Pro Petri Sede” здзяйсняюць пілігрымку ў Рым.

“Шчодры дар, які вы прыносіце наступніку Пятра, дазваляе яму дапамагчы насельніцтвам, якія перажываюць шмат выпрабаванняў у апошні час. Гэта асаблівым чынам датычыцца насельніцтва Гаіці”, - адзначыў Папа, звяртаючыся да членаў арганізацыі. Акрамя таго Пантыфік сказаў, што “справа міласэрнасці належыць да прыроды Касцёла. Яна з’яўляецца праявай клопату Бога аб усіх людзях. Аказваючы матэрыяльную дапамогу, Касцёл таксама сведчыць любоў да людзей, якія яе вельмі патрабуюць” - сказаў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што Вялікі пост з’яўляецца часам устрымання, малітвы і ахвяры. Ён нагадаў, што дар не мае каштоўнасці без любові, якая яго ажыўляе. “Робячы ўчынкі з любоўю, мы выражаем праўду аб нашым існаванні, якая заключаецца ў тым, каб больш радавацца даючы, чым беручы. Праз атрыманую радасць мы разумеем, што “поўня жыцця паходзіць з любові Бога”. Такім чынам “ахвяра набліжае нас да Бога і запрашае да навяртання”, - сказаў Святы Айцец.

На заканчэнне сустрэчы Пантыфік падзякаваў арганізацыі “за яе ўклад у барацьбу з тым, што прыніжае годнасць чалавека, створанага на падабенства Бога”.







All the contents on this site are copyrighted ©.