2011-03-11 11:19:40

Асія Бібі асцерагаецца стаць наступнай у чарзе забойстваў у Пакістане


RealAudioMP3 Пасля забойства ў Пакістане міністра па справах меншасцяў Шахбаза Бхаці, хрысціянка Асія Бібі, якая знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў так званым “блюзнерстве”, паведаміла ў інтэрв'ю, што практычна страціла надзею на спрыяльны зыход сваёй справы, перадае CNA.

Зняволеная Бібі параўноўвае забойства Бхаці з забойствам губернатара Пенджаба Салмана Тасіра, які публічна заступіўся за яе і пазбавіўся жыцця за гэта, распавёў адвакат хрысціянкі у інтэрв'ю агенцтву “Fides”.

На дадзены момант Асія па-ранейшаму сядзіць у адзіночнай камеры, знаходзячыся пад следствам. Яна баіцца, што таксама можа стаць ахвярай ісламістаў, якія прагнуць расправы над ёй. На тэрыторыі турмы ўжо з'явіліся постэры з выявай Тасіра і Бхаці з пытаннем “Хто наступны? ”.

Асія кажа, што страціла надзею са смерцю Бхаці, аднак, па-ранейшаму існуе тое, што надае ёй сіл: гэта падтрымка хрысціянаў Пакістана і ўсяго свету, а галоўнае, гэта тое, што цяпер ёй дазволілі спатканні з дзецьмі, распавядае ў інтэрв'ю адвакат .

Нагадаем, што Шабхаз Бхаці, міністр па справах рэлігійных меншасцяў Пакістана быў забіты 2 сакавіка гэтага года ўзброенымі людзьмі ў масках. Ён быў католікам і адзіным хрысціянінам ў кабінеце міністраў Пакістана.







All the contents on this site are copyrighted ©.