100 год з дня нараджэняя былога кіраўніка нашай рэдакцыі
11 сакавіка спаўняецца
100 год з дня нараджэння выдатнага святара, педагога, даследчыка гісторыі архімандрыта
Льва Гарошкі. З 1970 па 1977 гг. архімандрыт узначальваў нашу Беларускую рэдакцыю
Ватыканскага радыё.
Леў Гарошка нарадзіўся 11 сакавіка 1911 г. у вёсцы Трашчычы
на Міршчыне. З 1923 па 1931 гг. вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі. У 1937
г. скончыў Львоўскую грэка-каталіцкую багаслоўскую акадэмію, атрымаў святарскае пасвячэнне
і служыў у розных парафіях Пінскай дыяцэзіі.
У чэрвені 1944 г. айцец Леў быў
вымушаны пакінуць Беларусь. Ён жыў і працаваў у Германіі, Францыі, Італіі і Англіі.
Апошнія сем гадоў свайго жыцця прысвяціў працы ў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага
радыё.