2011-03-10 11:59:18

Праваслаўная Царква заклікае да балансу думак у экалагічным дыскурсе


RealAudioMP3 У Рускай Праваслаўнай Царкве заклікаюць грамадства знаходзіць баланс паміж клопатам аб прыродзе і патрэбамі людзей. "Бясспрэчна, трэба захаваць максімум прыродных багаццяў. Чым больш будзе зеляніны ў гарадах, чым больш будуць чыстымі ў лясы, рэкі, азёры, тым лепш будзе для кожнага з нас і будучага пакалення. Калі прырода па-варварску нішчыцца ў пагоні за грашыма і выгадай, гэта грэх ", - сказаў кіраўнік Сінадальнага Аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін.

Аднак, на думку святара, "экалагічны дыскурс часам аказваецца перабольшаным". Прадстаўнік Царквы ўказаў на тое, што людзям патрэбныя лясы і палі, але сучасны свет не можа жыць без будынкаў, дарог і прамысловых прадпрыемстваў". "Трэба знаходзіць тонкі баланс паміж клопатам аб прыродзе і патрэбамі людзей, як матэрыяльнымі, так і духоўнымі. Скажэнне гэтага балансу прывядзе да знішчэння", - падкрэсліў прадстаўнік Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.