2011-03-10 11:09:35

Егіпет: за апошнія 2 месяцы забіта 39 хрысціянаў і спалены 3 храмы


RealAudioMP3 Па інфармацыі “Таварыства абароны прыгнечаных народаў”, з пачатку студзеня 2011 г. у Егіпце было забіта, як мінімум, 39 хрысціянаў і спалены 3 храмы.

Паводле дадзеных “BBC”, падчас апошніх сутыкненняў паміж хрысціянамі-коптамі і мусульманамі 8 сакавіка ў Каіры, больш за 10 асоб загінула і каля ста атрымалі раненні. Паліцыя пакуль не ўдакладняе, кім з'яўляліся загінуўшыя, коптамі ці мусульманамі.

Практычна ўсе напады на егіпецкіх коптаў або застаюцца беспакаранымі, або завяршаюцца занадта мяккім прысудам.







All the contents on this site are copyrighted ©.