2011-03-10 11:27:55

7 выданняў і 1,2 мільёны асобнікаў новай кнігі Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Сем выданняў агульным тыражом 1,2 млн. асобнікаў. Гэта "памеры" дэбюту другой часткі кнігі Ёзэфа Ратцынгера “Езус з Назарэта ", якая атрымала назву "З моманту ўваходу ў Ерузалем да Уваскрасення". Шмат цікавых падрабязнасцяў аб стварэнні гэтай кнігі распавядае ў інтэрв'ю на старонках сённяшняга выдання “L'Osservatore Romano” кс. Джузэпэ Коста, дырэктар ватыканскага выдавецтва “Libreria Editrice Vaticana”, якому належыць аўтарскія правы на ўсе мовы, акрамя нямецкай.

Ён расказаў, што "амаль паўтара гады таму кс. Георг Генсвайн прынёс рукапіс: Папа напісаў тэкст алоўкам, характэрным для яго дробным шрыфтам, які затым, як заўсёды, перапісала на кампутары Біргіт Вансінг”. Працяглы час занялі пераклады кнігі. "Мы павінны імкнуцца, каб пазбегнуць рызыкі таго, што пераклад можа не захаваць ці нават здрадзіць думку аўтара” - сказаў кс. Коста.

10 сакавіка кніга выходзіць на нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, партугальскай і польскай мовах. Нямецкае выданне налічвае 200 тыс. асобнікаў, італьянскае – 400 тыс., 100 тыс. французскае і 20 тыс. партугальскае.

У прадмове да другога тому Папа абвясціў, што хоча напісаць трэцюю частку кнігі. Яна будзе прысвечана дзяцінству Езуса.







All the contents on this site are copyrighted ©.