На знойдзеным ізраільскімі
археолагамі фрагменце тканіны, якому ўжо больш за дзве тысячы гадоў, навукоўцам атрымалася
ідэнтыфікаваць знакаміты блакітны колер, называны ў Святым Пісанні словам “тэхелет”.
Адкрыццё належыць ізраільскаму навукоўцу Цві К. Корэну, які спецыялізуецца на хімічным
аналізе старажытных фарбавальнікаў.
Фрагмент афарбаванай тканіны быў знойдзены
ў Масадзе, старажытнай яўрэйскай крэпасці ў Юдэйскай пустыні, якая ў часы зямнога
жыцця Хрыста была рэзідэнцыяй цара Юдэі Ірада.
Аказалася, што адценне колеру
на знойдзенай тканіне на самай справе не такое насычана блакітнае, як лічылася дагэтуль.
У гутарцы з карэспандэнтам газеты “Нью-Ёрк Таймс” Цві К. Корэн адзначыў, што адценне
“тэхелет” у рэальнасці нагадвае колер індыга, які атрымліваецца пры спалучэнні блакітнага
і пурпурнага.
Навукоўцы даўно задумваліся над тым, якім была біблейская фарба
“тэхелет”, якая прымянялася пры вырабе адзення для старазапаветных святароў, што служылі
пры скініі, і элементаў малітоўных накідак ізраільцян. Было даказана, што гэты незвычайны
фарбавальнік атрымлівалі з марскіх слімакоў. Да гэтага часу, колер “тэхелет” атаясамлялі
з чыста блакітным, які павінен быў сімвалізаваць неба і нагадваць ізраільцянам пра
Бога.
Некаторыя даследчыкі, аднак, лічаць, што паняццем “тэхелет” у Святым
Пісанні пазначалі абодва колеры - і блакітны, і пурпурны.