2011-03-09 13:40:45

Вялікі пост пачынаецца ў сэрцы і ў маўчанні, каб праявіцца ў паўнаце спраў


RealAudioMP3 У жыцці ёсць моманты, калі разумееш, што настаў спрыяльны час для таго, каб здзейсніць нейкае падарожжа, вырашыць нейкую сітуацыю ці выправіць нейкія адносіны. Гэты час з'яўляецца спрыяльным у сілу таго, што ўзнікае шэраг падзей, праз якія разумееш, што, калі не вырашыш якое-небудзь пытанне ў гэты момант, то гэтыя акалічнасці наўрад ці прадставяцца табе зноў. Тое ж самае можна сказаць аб перыядзе, які пачынаецца сёння: вось самы спрыяльны момант для таго, каб пачаць сур'ёзна думаць аб сваім навяртанні пакінуўшы грэх і ўсё тое, што не дазваляе нам прыняць Божую ласку ў наша жыццё. Чаму ж Вялікі пост з'яўляецца спрыяльным часам? Таму што ён багаты магчымасцямі, якія дорыць табе Бог, каб ты мог жыць у поўную сілу Яго сяброўствам.

Пакаянне – гэта плод глыбокага працэсу навяртання, які адбываецца ў глыбіні сэрца: менавіта таму яно здзяйсняецца ў таямніцы, далёка ад цікаўных вачэй. Унутраная змена пазбягае ўсяго паказнога; таму Езус крытыкуе паводзіны тых, хто выкарыстоўвае пакутныя практыкі толькі для таго, каб прадэманстраваць, што яны лепш і свяцей іншых. Узнагарода іх мізэрная, паколькі яны атрымліваюць задавальненне ад пахвалы людзей: пакаянне і сапраўднае навяртанне, наадварот, пачынаюцца перш за ўсё ў сэрцы і ў маўчанні, каб затым праявіцца ў паўнаце спраў і ў жыцці ў поўным сугуччы з евангельскім пасланнем.








All the contents on this site are copyrighted ©.