Біскуп прапануе выкарыстоўваць крыж з попелу для евангелізацыі
Біскуп Керан Конры
з Брайтан у Вялікабрытаніі заклікаў католікаў, каб яны не сціралі знака крыжа, які
ў першы дзень посту ў Англіі малююць на чале попелам падчас літургіі. Гэта знешні
знак унутранага пакаяння за грахі і давер да Езуса, як нашага Пана і Збаўцы - падкрэсліў
біскуп, адказны ў епіскапаце Англіі і Уэльса за катэхізацыю і евангелізацыю.
“Захаванне
знака крыжа дае нам выдатную магчымасць падзяліцца з іншымі людзьмі сведчаннем, як
важная для нас вера і накіраваць іх у бок крыжа Хрыстовага” - сказаў біскуп, заклікаючы
вернікаў больш актыўна ўдзельнічаць у набажэнстве Папяльцовай серады.
На думку
іерарха знешні знак можа заахвоціць людзей у школе, ці на працы глыбей зацікавіцца
сэнсам Вялікага посту і Вялікадня, і некаторыя з іх магчыма зададуць пытанні пра Бога
і веру.