2011-03-09 13:25:23

Бэнэдыкт XVI: чалавек пакліканы да таго, каб быць уважлівым на прысутнасць Бога ў акружаючым асяродзі


RealAudioMP3 “Без рашучай абароны чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці, без абароны сям’і збудаванай на шлюбе паміж мужчынам і жанчынай, без сапраўднай абароны тых, хто апынуўся на ўзбочынах сацыяльнага жыцця або стаў ахвярай прыродных катастроф, згубіўшы ўсё што меў, нельга казаць аб сапраўднай абароне акружаючага асяродзя”, - напісаў Бэнэдыкт XVI у пасланні да Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Бразіліі.

Сёння, у Папяльцовую сераду, у гэтай краіне пачалася “Кампанія братэрства”, якая ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам “Братэрства і жыццё на планеце”. Мэта гэтай кампаніі палягае на тым, каб звярнуць увагу на ўплыў наступстваў глабальнага пацяплення і перамены клімата на жыццё бедных і хворых.

У сваім звароце Пантыфік звярнуў увагу на тое, што варта памятаць аб тым, што чалавек з’яўляецца таксама стварэннем. “Чалавек не з’яўляецца Богам, але Яго вобразам, і таму ён пакліканы да таго, каб быць уважлівым на прысутнасць Бога ў акружаючым асяродзі”, - напісаў Бэнэдыкт XVI.

Святы Айцец адзначыў, што ва ўсіх стварэннях, асабліва ў чалавечай асобе праяўляецца Бог. Таму кожны, хто здольны разпазнаць Яго нябачнае аблічча, здольны таксама да большай любові да ўсіх стварэнняў. “Абавязак абароны акружаючага асяродзя з’яўляецца імператывам, які нараджаецца са свядомасці, што Бог даверыў свае стварэнні чалавеку, каб той не толькі панаваў над імі, але таксама каб клапаціўся аб іх, як сын клапоціцца аб спадчыне перададзенай праз айца”, - падкрэсліў Папа ў сваім звароце на імя каталіцкіх іерархаў Бразіліі.







All the contents on this site are copyrighted ©.