2011-03-09 13:31:33

ААН: Апостальская Сталіца пра ўстойлівае развіццё


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы прафесар Чарльз Кларк прымае ўдзел у паседжанні Камісіі ААН па ўстойліваму развіццю, якая праходзіць 8-9 сакавіка ў Нью-Ёрку. “Экалагізацыя эканомікі не павінна ігнараваць чалавечую годнасць”, з такімі словамі звярнуўся прадстаўнік Святога Пасаду да дэлегатаў прысутных на форуме. Прафесар Кларк заклікаў не забывацца аб фундаментальных прынцыпах устойлівага развіцця і “зялёнай эканомікі”, таксама прывёў словы Святога Айца, аб тым, што “эканамічны рост не абавязкова спрыяе такому развіццю, якое з’яўляецца годным чалавека”.

Ён падкрэсліў, што “эканамічнае развіццё не павінна адбывацца за кошт абяднення ці маргіналізацыі асобных групаў людзей, або за кошт будучых пакаленняў”. “Эканоміка патрабуе маральнасці, для таго, каб функцыянаваць эфектыўна”, - адзначыў прафесар Кларк.

Пасяджэнне Камісіі ААН мае на мэце выпрацаваць стратэгію працы Міжнароднай канферэнцыі на тэму ўстойлівага развіцця. Яна пройдзе ў Рыа-дэ-Жанэйра летам 2012 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.