2011-03-09 10:58:13

20 тысяч кніг для Маскоўскай духоўнай акадэміі ад папскіх унівэрсытэтаў


RealAudioMP3 Першы на Апенінах Цэнтр вывучэння культуры Расіі адкрыўся ў нядзелю ў Венецыянскім унівэрсытэце "Ка-Фаскары". У ходзе цырымоніі быў уручаны сертыфікат на перадачу ў дар бібліятэцы Маскоўскай духоўнай акадэміі 21568 кніг па гісторыі рэлігіі, тэалогіі, філасофіі з розных бібліятэк Паўночнай Італіі і папскіх універсітэтаў Рыма. У адкрыцці цэнтра прыняла ўдзел жонка Прэзідэнта Расіі Святлана Мядзведзева.

Цэнтр, створаны пры ўдзеле Фонду сацыяльна-культурных ініцыятыў, які ўзначальвае спадарыня Мядзведзева, будзе дзейнічаць пры кафедры рускай мовы і культуры, адной з найстарэйшых і найбольш вядомых навуковых баз русістыкі у Італіі. Ён закліканы дапамагчы ўмацаванню кантактаў найбуйнейшых ўстаноў культуры і мастацтва дзвюх краін.

Універсітэт "Ка-Фаскары", створаны ў 1868 годзе як першая ў Італіі бізнэс-школа, цяпер больш вядомы ў якасці аднаго з лепшых навучальных устаноў з лінгвістычным ухілам. Тут выкладаецца 40 моў.







All the contents on this site are copyrighted ©.