2011-03-08 14:38:18

У Вялікую Пятніцу Бэнэдыкт XVI адкажа на пытанні вернікаў


RealAudioMP3 У Вялікую Пятніцу, 22 красавіка, папа Бэнэдыкт XVI адкажа на пытанні вернікаў у тэлевізійнай праграме італ’янскага канала “Rai 1” пад назвай “На свой вобраз”. Такая падзея адбудзецца ўпершыню за ўсё гісторыю папства і тэлебачання.

Праграма з удзелам Пантыфіка будзе прысвечана асобе Езуса Хрыста. Яе вядучы Разарыё Карэлла сказаў, што “запіс праграмы адбудзецца за некалькі дзён перад эфірам у Апостальскім Палацы, хутчэй за ўсё ў прыватных апартаментах або капліцы”.

Пачынаючы з гэтай нядзелі на сайт праграмы можна будзе даслаць пытанні Святому Айцу, з якіх будуць выбраны тры, найбольш хвалюючыя гледачоў. На іх Пантыфік адкажа ў эфіры. Ідэя такой прагарамы прыналежыць бліжэйшым супрацоўнікам Пантыфіка і мае на мэце бліжэй пазнаёміць зацікаўленых з асобай Хрыста.







All the contents on this site are copyrighted ©.