2011-03-08 14:23:43

На Кіпры праваслаўныя багасловы абмяркоўваюць пытанні эклезіялогіі


RealAudioMP3 Прадстаўнікі Праваслаўных Цэркваў сабраліся на сустрэчу ў Айя-Напе на Кіпры, каб вывучыць дакумент пад назвай “Прырода і місія Царквы”, паведамляе агенцтва “ZENIT”. Сустрэча, якая пачалася 3 сакавіка, і працягваецца ўжо амаль цэлы тыдзень, сабрала 40 прадстаўнікоў Праваслаўных Цэркваў свету.

Удзельнікі сустрэчы маюць намер выразна сфармулаваць праваслаўны погляд на Царкву ў сувязі з маючым адбыцца абмеркаваннем эклезіялагічнай тэмы на міжнародным і міжканфесійным узроўні.

Арцыбіскуп Кіпрскі Хрызастом II адзначыў у ходзе сустрэчы, што “праваслаўнае багаслоўе, перш за ўсё, з'яўляецца багаслоўем эклезіялагічным”. “Хрысціянства не можа быць зразумета па-за Касцёлам”, - заявіў кіраўнік Кіпрскай Праваслаўнай Царквы.

Олаф Фікс Твэйт, генеральны сакратар Сусветнай рады Цэркваў, які прымае ўдзел у сустрэчы, адзначыў важнасць праваслаўнага ўкладу ў дыскусію аб прыродзе Царквы ў сувязі з маючым адбыцца міратворчым форумам, які рада Цэркваў мае намер правесці ў Кінгстан, на Ямайцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.