2011-03-08 11:39:36

Арцыбіскуп Карнэліё: становішча хрысціянаў у Індыі не выклікае трывогі


RealAudioMP3 Становішча хрысціянаў у Індыі, на думку індыйскага арцыбіскупа Лео Карнэліё, ў цяперашні час не выклікае трывогі. Хоць існуюць фундаменталісцкія групы, якія пераследуюць хрысціянскія супольнасці або ўстановы, у цэлым веруючыя індусы, гэта міралюбівы народ, сказаў арцыбіскуп індыйскага Бофаль у інтэрв’ю "Würzburger Sonntagsblatt".

Недавер індусаў да хрысціянства звязаны з еўрапейскім каланіяльным панаваннем. Гэта вобраз "рэлігіі ўладароў", якія хацелі абрабаваць азіяцкія краіны. Індусы адчуваюць таксама крыўду на паслядоўнікаў Хрыста, таму што хрысціянства было заўсёды на баку бедных і абяздоленых, а гэта несумяшчальна з індыйскай каставай сістэмай, сказаў арцыбіскуп Карнэліё.







All the contents on this site are copyrighted ©.