2011-03-08 11:15:49

Апостальская Сталіца зменіць касцёльныя структуры на Аравійскім паўвостраве


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца імкнецца змяніць касцёльныя структуры на Аравійскім паўвостраве. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік Апостальскага Вікарыята Аравіі, біскуп Паўль Хіндэр, якога цытуе італьянскае каталіцкае агенцтва “SIR”, душпастырская тэрыторыя будзе падзелене па-новаму. Апостальскі Вікарыят Кувейта з 31 мая павінен уключыць у сябе: Бахрэйн, Катар і Саудаўскую Аравію, а ў будучыні ператварыцца ў новую душпастырскую структуру пад назвай Апостальскі Вікарыят "Аравія-Поўнач". Сам біскуп Хіндэр, які паходзіць са Швейцарыі, будзе адказным за Апостальскі Вікарыят "Аравія-Поўдзень", які будзе ўключаць: Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Аман і Емен. Апостальскі Вікарыят Аравіі быў заснаваны ў 1888 годзе, яго штаб-кватэра з 1973 года знаходзіцца ў Абу-Дабі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Ужо два гады таму Апостальская Сталіца выступіла з прапановай пашырыць Апостальскі Вікарыят Кувейта, да якога належаць 300 тыс. католікаў, за кошт часткі Апостальскага Вікарыята Аравіі з яго 2,1 млн. вернікаў. Біскуп Хіндэр у сваім лісце прасіў вернікаў са зразуменнем прыняць рашэнне Ватыкана. Апостальскі Вікарыят Аравіі геаграфічна з'яўляецца адной з найбуйнейшых душпастырскіх структур у свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.