2011-03-07 13:05:19

Прызначыны дырэктар Упраўлення фінансавай інфармацыі Ватыкана


RealAudioMP3 7 сакавіка кардынал Аціліо Нікора, кіраўнік Упраўлення фінансавай інфармацыі Ватыкана, прызначыў адваката Франчэска Дэ Паскуаля дырэктарам гэтага новага фінансавага ограну Святога Пасаду.

Спадар Дэ Паскуаль, мае 62 гады і з’яўляецца спецыялістам у сферы барацьбы з адмываннем грошаў і фінансаваннем тэрарызму. Ён з’яўляецца экспертам у ацэнцы захавання правілаў дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў сферы барацьбы з фінансавымі злачынствамі.

Упраўленне па фінансавай інфармацыі Ватыкана было створана 30 снежня 2010 г. з мэтай маніторынгу фінансавай дзейнасці ўстаноў Апостальскай Сталіцы, такіх як: горад-дзяржава Ватыкан, Ватыканскі банк, Адміністрацыя маёмасці і інш. Рашэнне аб стварэнні спецыяльнага ўпраўлення па кантролю за фінансамі, тлумачыцца прыняццем Апостальскай Сталіцай стандартаў Еўрапейскага Саюза ў сферы барацьбы з адмываннем грошаў і фінансаваннем тэрарызму.







All the contents on this site are copyrighted ©.