2011-03-07 11:51:00

Патрыярх Антыёхіі: хрысціянам Блізкага Усходу пагражае "дэмаграфічнае знікненне"


RealAudioMP3 Існаванню хрысціянаў на Блізкім Усходзе, на думку грэка-мельхіцкага Патрыярха Антыёхіі Грыгорыюса III Лахама, пагражае сур’ёзная небяспека. Іерарх заявіў аб гэтым на пасяджэнні Грэка-каталіцкай лігі ў Рабвэй, недалёка ад Бейрута. Хрысціянам у гэтым рэгіёне пагражае "дэмаграфічнае выміранне".

Патрыярх заклікаў выпрацаваць стратэгію барацьбы з гэтай праблемай. Асноўнай прычынай эміграцыі, ён лічыць ізраільска-палестынскі канфлікт. Сустрэча Грэка-каталіцкай лігі адбылася ў мэтах ажыццяўлення рэкамендацый, якія былі прыняты ў кастрычніку 2010 г. у Рыме на Сінодзе для Блізкага Усходу. Яшчэ адной тэмай сустрэчы ў Рабвэй сталі бягучыя пратэсты ў рэгіёне.







All the contents on this site are copyrighted ©.