2011-03-07 12:24:27

Кардынал П’ячэнца да святароў пра навяртанне ідэнтычнасці


RealAudioMP3 На неабходнасць навяртання, звяртае сваю ўвагу кардынал Маўро П’ячэнца, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавентва, ў сваім пасланні да святароў на Вялікі пост. “Навяртанне, для нас святароў, азначае перш за ўсё адаптацыю нашага жыцця да прапаведвання, якое мы павінны штодзённа ахвяраваць вернікам. Такім чынам, мы становімся “жывым Евангеллем”, якое могуць чытаць і прымаць усе”, - адзначае кардынал.

У сваім пасланні іерарх звяртае ўвагу на неабходнасць навяртання ўласнай ідэнтычнасці, якая з’яўляецца фундаментам святарскага стылю жыцця. “Для навяртання нашай ідэнтычнасці, неабходна навярнуцца да таго, кім мы з’яўляемся! Ідэнтычнасць, атрыманая праз сакрамэнт і прынятая нашай параненай чалавечнасцю, патрабуе звяртання нашага сэрца, нашага розуму, нашых паводзінаў да выявы Хрыста Добрага Пастыра”, - піша кардынал П’ячэнца.

Акрамя таго, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавентва, заклікаў святароў да звароту да цішыні, да сталага прабывання з Езусам, да больш глыбокага разумення Яго сутнасці.

Напрыканцы свайго паслання кардынал П’ячэнца звяртае ўвагу на малую колькасць святароў, у параўнанні з патрэбамі Касцёла. “Але калі мы не будзем навяртацца, нас будзе пастаянна станавіцца ўсё менш, бо толькі адноўлены святар, навярнуўшыся, становіцца прыладай, праз якую Дух кліча новых святароў”, - напісаў кардынал П’ячэнца ў сваім пасланні на Вялікі пост.







All the contents on this site are copyrighted ©.