2011-03-05 12:01:23

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага біскупа дыяцэзіі Найсвяцейшай Тройцы ў Алматы


RealAudioMP3 5 сакавіка Святы Айцец прыняў адстаўку Яго Эксцэленцыі Генрыха Тэафіла Хаванца OFM з пасады Біскупа дыяцэзіі Найсвяцейшай Тройцы ў Алматы (Казахстан), у адпаведнасці з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права. Папа прызначыў Біскупам вышэй узгаданай дыяцэзіі кс. Хосэ Луіса Мумбеля Сьеру, рэктара міждыяцэзіяльнай семінарыі ў Карагандзе.

Новы біскуп нарадзіўся ў Монсон у Іспаніі, 27 мая 1969 года. Святарскае пасвячэнне прыняў 25 чэрвеня 1995 года ў іспанскай дыяцэзіі Лейда. Ад 1998 г. працуе ў дыяцэзіі Найсвяцейшай Тройцы ў Алматы. Мае ступень доктара тэалогіі. Валодае іспанскай, англійскай і рускай мовамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.