2011-03-05 12:31:49

"L'Osservatore Romano": рэакцыя яўрэяў на апошнюю кнігу Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 "L'Osservatore Romano" з задавальненнем адзначае станоўчы прыём яўрэйскай супольнасцю другога тома кнігі Бэнэдыкта XVI аб Езусе з Назарэта, якая з’явіцца ў кнігарнях 11 сакавіка. Яе фрагменты былі апублікаваны некалькі дзён таму ў ватыканскім выданні. Папа робіць крытычны аналіз, а нават перагляд тэорыі аб адказнасці яўрэйскага народа за смерць Езуса.

"L'Osservatore Romano" цытуе старшыню Італьянскага саюза яўрэяў Рэнцо Гатэні, які кажа, што: "У адносінах паміж юдаізмам і хрысціянствам шмат зроблена, але шмат яшчэ трэба зрабіць. Мы жывем у свеце, які пастаянна змяняецца. Цяперашнюю сітуацыю не можна параўнаць з мінулай. Мы прайшлі шлях ад агульных каранёў; на світанку хрысціянства і сёння рымскія катакомбы наведваюць таксама яўрэі. Сёння, яўрэі і хрысціяне вырашаюць разам найбольш надзённыя праблемы свету; нас набліжае да сябе монатэізм, барацьба з ідалапаклонствам, якая звязана з вызваленнем чалавецтва ад ілжывых каштоўнасцяў і ладу жыцця, барацьба з фанатызмам і нецярпімасцю, прыняцце выразнай пазіцыі супраць свецкага характару дзяржавы". Паводле Гатэні: "Неабходна працягваць гэты курс для будучыні дыялогу. Наступным крокам павінна быць сур'ёзная, адказная, паглыбленая тэалагічная праца".

Ватыканскае выданне прыводзіць таксама станоўчае меркаванне аб кнізе Святога Айца прэм'ер-міністра Ізраіля Беньяміна Нетаньяху, а таксама пасольства гэтай краіны пры Апостальскай Сталіцы, якое выступіла з адмысловай заявай па гэтым пытанні.







All the contents on this site are copyrighted ©.