2011-03-04 15:24:54

Святы Айцец правядзе набажэнства ў форме рымскіх “Стацый”


RealAudioMP3 Як паінфармавала сёння Служба папскіх літургічных цэлебрацый, 9 сакавіка, у Папяльцовую сераду, у Рыме адбудзецца малітва ў форме рымскіх “Стацый”, якую ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Набажэнства распачнецца малітвай у рымскім касцёле св. Анзэльма на Авенцінскім пагорку, пасля якой адбудзецца пакутная працэсія да базылікі св. Сабіны.

У працэсіі прымуць удзел кардыналы, арцыбіскупы, біскупы, бэнэдыктынцы з рымскай правінцыі св. Анзэльма, а таксама дамінікане з рымскай правінцыі св. Сабіны і вернікі.

На заканчэнне працэсіі, у базыліцы св. Сабіны адбудзецца св. Імша і абрад пасыпання галавы попелам.







All the contents on this site are copyrighted ©.