2011-03-04 15:59:04

Рым: сустрэча дыпламатаў азіяцкіх краін пры Святым Пасадзе


RealAudioMP3 10 сакавіка, у Рыме адбудзецца сустрэча паслоў азіяцкіх краін пры Святым Пасадзе. Яе арганізатарам сустрэчы з’яўляецца Папская рада па культуры, а ўзначаліць спатканне яе кіраўнік кардынал Джанфранка Равазі.

Падчас форуму будуць абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі азіяцкага кантыненту і радай па культуры. Акрамя таго, спатканне прадугледжвае мерапрыемствы, сустрэчы і экскурсіі, якія дазволяць дыпламатам лепш пазнаёміцца з хрысціянскай культурнай спадчынай Рыму.







All the contents on this site are copyrighted ©.