2011-03-03 13:33:39

Яўрэі і католікі за рэлігійную свабоду


RealAudioMP3 Сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano” паведамляе аб закончанай ў Парыжы сустрэчы паміж Яўрэйскім міжнародным камітэтам і Камісіяй Апостальскай Сталіцы па рэлігійных адносінах з юдаізмам. Гэтыя сустрэчы праходзяць раз на два гады

У сваім выступленні кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і адначасна старшыня камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам, заклікаў яўрэяў і хрысціянаў аб’яднасць свае галасы, каб “рэлігійная свабода і правы чалавека былі поўнасцю гарантаваныя для ўсіх і ў кожнай краіне свету”.

Яўрэі і хрысціяне, - сказаў кардынал Курт Кох, - “абавязаны ў сілу сваёй агульнай адказнасці сумесна працаваць на карысць чалавецтва, справядлівасці, салідарнасці, прымірэння і міру, не прыймаючы ніякіх формаў антэсемітызму і дыскрымінацыі”.

Іерарх нагадваючы акты гвалту ў некаторых краінах, якіх ахвярамі стаюць хрысіцяне, падкрэсліў, што “яны маюць патрэбу ў асаблівай абароне і салідарнасці з боку прадстаўнікоў усіх рэлігій свету”. Яўрэі і хрысціяне “павінны разам узняць свой голас, каб абараняць тых, якія падвярнаюцца пераследу па рэлігійных матывах, дзе б яны не жылі Гэта павінна быць нашай задачай, - патлумачыў кардынал Кох, - даць выразныя сігналы і выявіць грамадскую салідарнасць і маліцца за нашых братоў і сясцёр, якія жывуць у гэтых цяжкіх сітуацыях”.

У сваю чаргу рабін Рычард Маркель, старшыня Яўрэйскага міжнароднага камітэта, прапанаваў пашырыць рэгулярны дыялог паміж габрэямі і хрысціянамі таксама і на мусульманаў. Гэта быў бы вялікі крок у тым, каб разам адказваць на выклікі ХХI стагоддзя. Гэта была б мадэль для наладжання новых адносін з ісламам. “Сёння па сутнасці, - сказаў рабін Маркель, - не з’яўляецца сваеасаблівая прыязнь паміж габрэямі і католікамі. Мы, па многіх прычынах, павінны імкнуцца прыцягнуць да гэтага дыялогу таксама мусульманаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.