2011-03-03 14:00:59

Руская Праваслаўная Царква налічвае больш за 150 мільёнаў вернікаў.


RealAudioMP3 Юрысдыкцыі Маскоўскага Патрыярхату падлягае ў цяперашні час больш за 150 мільёнаў вернікаў, якія жывуць ў больш чым 60 краінах свету. Руская Праваслаўная Царква мае 164 дыяцэзій, 30675 парафій ў Расіі і ў краінах былога Савецкага Саюза, 805 манастыроў, 217 біскупаў, і ў душпастырстве працуе больш за 30 тысяч святароў і дыяканаў.

Гэтыя і многія іншыя дадзеныя былі прадстаўленыя 2 сакавіка на сустрэчы са студэнтамі Парыжскага Інстытута палітычных даследаванняў Кіраўніком Адзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапалітам Іларыёнам.

На сустрэчы ён падкрэсліў, што “важным напрамкам дзейнасці Праваслаўнай Царквы ёсць супрацоўніцтва з Рымска-каталіцкім Касцёлам”. “У апошнія гады нашыя адносіны аднавіліся. Гэта тычыцца як кантактаў Маскоўскага Патрыярхату з Апостальскай Сталіцай так і адносін з каталіцкімі суполкамі ў розных краінах. Паказальным прыкладам гэтага з’яўляецца супрацоўніцтва з Каталіцкім касцёлам у Францыі, які ў прыватнасці, падтрымаў адкрыццё Духоўнай семінарыі пад Парыжам”- сказаў іерарх.

На яго думку абодва Касцёлы маюць тую ж самую пазіцыю па пытаннях “лібэральнага секулярызму, сацыяльнай і эканамічнай этыкі, глабалізацыі, сям’і і дэмаграфіі”.

Мітрапаліт Ілярыён адзначыў, што Руская Праваслаўная Царква падтрымлівае кантакты з пратэстанцкімі Цэрквамі, але адносіны з некаторымі з іх у апошні час “сталі халоднымі”. “Гэта таму, што ў пытаннях тэалогіі, эклезіялогіі і маральных навук многія пратэстацкія суполкі пераходзяць ў свецкую ідэалогію”, - сказаў мітрапаліт Іларыён.








All the contents on this site are copyrighted ©.