2011-03-03 13:55:05

Казахстан за дыялогам паміж Захадам і памяркоўным ісламам


RealAudioMP3 Былы прэм’ер-міністр Рэспублікі Казахстан Касымжомарт Токаеў заклікаў рэлігійных і палітычных лідэраў да інтэнсіўнага міжнароднага дыялогу. У чэрвені гэтага года, Казахстан мае пераняць кіраўніцтва Арганізацыі Ісламскай Канферэнцыі (АВК)

Токаеў, - зараз старшыня Сената Рэспублікі Казахстан, - сказаў, што ў часе старшынства ў Арганізацыі Ісламскай Канферэнцыі, яго краіна мае намер развіваць ў першую чаргу дыялдог з памяркоўным ісламам.

Да АВК належыць 57 краін. Мусульмане складаюць амаль 70 працэнтаў насельніцтва Рэспублікі Казахстан. Іслам ёсць там “памяркоўны”, сказаў Токаеў і запэўніў, што яго краіна лічыцца мастом павіж Усходам і Захадам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.