2011-03-03 13:51:28

Апостальская Сталіца на форуме ААН у абароне годнасці чалавечае асобы


RealAudioMP3 У Нью Ёрку праходзіць 55 сесія Камісіі ААН па становішчы жанчын. У ёй прыймае ўдзел дэлегацыя Апостальскай Сталіцы. Выступаючы ад яе імя амерыканская адвакат Джана Адольпэ сказала, што “адукацыя павінна быць глыбока ўкаранёная да павагі чалавечай годнасці ды рэлігійных і культурных каштоўнасцяў. У адваротным выпадку не ёсць спосабам адукацыі, але становіцца інструментам кантролю ў руках тых, што кіруюць імі”

Закранаючы тэмы, якія абмяркоўваюцца на сесіі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі і гвалту ў адносінах да дзяўчат, яна сказала: “усе дзяржавы павінны забяспечваць і выконваць заканадаўства, якое абараняе дзяўчыны ад любога гвалту і жорсткага абыходжання, пачынаючы ад селектыўных абортаў ненароджаных дзяцей жаночага полу”.

Прадстаўнік ватыканай дэлегацыі ўзняла таксама пытанне гандлю жывым таварам, дамагаючыся канкрэтнага, эфектыўнага супрацоўніцтва дзяржаваў, з мэтай пакласці канец гэтым агідным злачынствам. Яна заклікала да ўмацавання заканадаўства па барацьбе з прастытуцыяй дзяцей і дарослых, дзіцячай парнаграфіяй і сексуальным выкарыстаннем. “Рэальная прамоцыя жанчын пачынаецца ад павагі годнасці кожнага чалавека ад зачацця да натуральнай смерці. Дзяржавы нясуць адказнасць за забяспячэнне гэтага ў сваім заканадаўстве”, - сказала прафесар Джана Адольпэ на форуме ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.