2011-03-02 14:03:13

“Бэнэдыктынскі факел міру” прыбыў у Лондан


RealAudioMP3 2 сакавіка “Бэнэдыктынскі факел міру” быў запалены ў Лондане. Яго благаславіў папа Бэнэдыкт ХVI падчас агульнай аўдыенцыі 23 лютага. Такім чынам, “Святло Бэнэдыкта” з Ватыкана, у адзінстве з паўсюдным Касцёлам, пачало свой шлях міру і братэрства, які закончыцца 20 сакавіка ў італьянскім горадзе Норча. Гэта ідэя нарадзілася ў 1964 годзе ў Монтэ-Касіна пасля абвяшчэння св. Бэнэдыкта апекуном Еўропы папам Паўлам VI.

У Лондан факел даставіла дэлегацыя прадстаўнікоў італьянскіх Норчы і Касіна. “Гэта падзея, - гаворыцца ў заяве горада Норча, - “з’яўляецца важнай, гістарычнай нагодай для экуменічнага дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Англіканскай Царковой”. “Бэнэдыктынскі факел міру” запаліў сёння падчас экуменічнага набажэнства Джон Хоул, дэкан Вестмінстэрскага абацтва. З боку Каталіцкага Касцёла ў набажэнстве прынялі ўдзел, архіабат і ардынарый Касіна Пьетро Вітторэлі і арцыбіскуп Спалета-Норча Рэнато Бакардо.







All the contents on this site are copyrighted ©.