У Ісламабадзе 2 сакавіка
быў забіты пакістанскі міністр па справах меншасцяў, 42-гадовы Шахбаз Бхаці. Ён быў
хрысціянінам, праціўнікам "закону аб блюзнерстве", які прадугледжвае драконаўскія
меры, уключаючы смяротнае пакаранне за абразу пачуццяў мусульманскай большасці. Ён
неаднаразова выкарыстоўваўся для пераследу рэлігійных меншасцяў у Пакістане.
Напад
на міністра адбыўся ў цэнтры Ісламабада, калі палітык накіроўвася на працу. Хоць ён
атрымліваў пагрозы з боку талібаў, улады не прадастаўлялі яму неабходнай абароны.
Да аўтамабіля міністра на матацыклах пад'ехалі трое ўзброеных мужчын і абстралялі
яго. Бхаці атрымаў сур’ёзныя раны і загінуў. Яго кіроўца застаўся жывы.
Шахбаз
Бхаці быў першым у гісторыі Пакістана хрысціянінам на пасадзе федэральнага міністра.
Ён належаў да створанага ў 1985 г. Пакістанскага альянсу меншасцяў. Знаходзячыся на
пасадзе міністра па справах рэлігійных меншасцяў, актыўна абараняў правы паслядоўнікаў
неісламскіх рэлігій, у тым ліку хрысціянаў.
Кіраўнік Залі Друку Апостальскай
Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі сказаў, што забойства пакістанскага міністра, з'яўляецца
новым фактам велізарнай сілы пераследу. Гэта паказвае, - сказаў ён - наколькі важнымі
з’яўляюцца намаганні Папы спыніць гвалт у дачыненні да хрысціянаў і да рэлігійнай
свабоды ў цэлым.
Трэба нагадаць, што менш чым два месяцы таму, 4 студзеня,
у пакістанскай правінцыі Пенджаб, быў забіты губернатар Салман Тасэра, які імкнуўся
вызваліць Асію Бібі, хрысціянску прысуджаную да пакарання смерцю за абарону веры.
У губернатара стрэліў адзін з яго целаахоўнікаў у цэнтры Ісламабада.