2011-03-02 14:32:06

Нікаля Сарказі заклікаў да ўсенароднага абмеркавання ісламскай праблемы


RealAudioMP3 Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі заклікаў да усенароднага абмеркавання ісламскай праблемы. Нацыянальныя дэбаты плануецца правесці ў красавіку, яны будуць накіраваны на вывучэнне грамадскай думкі па пытаннях, якія тычацца існавання ісламу і мусульман у дзяржаве, перадае агенцтва “ZENIT”.

Па словах Сарказі ўплыў ісламу, прысутнасць якога ў грамадстве расце, нельга ігнараваць. Ужо цяпер у Францыі пражывае больш за 10% мусульманаў. Партыя Сарказі “Саюз за народны рух” запланавала на 5 красавіка прыняцце канвенцыі, якая мае на мэце рэгуляваць парадак правядзення “публічных набажэнстваў”, у першую чаргу гэта будзе тычыцца ісламскіх рытуалаў, якія ў апошні час усё часцей сталі праходзіць на вуліцах Парыжа і іншых гарадоў нібыта з-за таго, што ім не хапае месца ў мячэцях.

У сваім звароце да дэпутатаў, прэзідэнт Францыі звярнуў увагу на “прорву, якая расце паміж тым ісламам, які фарміруецца ў грамадскай свядомасці праз пасрэдніцтва СМІ, і тымі асцярогамі, якія існуюць у рэальнасці французаў”.

Сарказі адзначыў, што, пачынаючы з 80-х гадоў прошлага стагоддзя, у Францыі ігнараваліся праблемы іміграцыі, і гэта мела неспрыяльныя наступствы. “Гэта пытанне мела статус “табу“. Цяпер падобная сітуацыя існуе з праблемамі ісламу”, - заявіў прэзідэнт Францыі. Ён таксама запатрабаваў ад дэпутатаў канкрэтных прапаноў адносна дэталёвай заканадаўчай прапрацоўкі таго, дзе і як можна здзяйсняць малітоўныя сходы на вуліцы.

Як паведамляе агенцтва “ZENIT”, нягледзячы на так радыкальныя заявы, некаторыя палітолагі мяркуюць, што цяперашняга прэзідэнта і яго партыю хвалююць не столькі праблемы ісламу ў Францыі, колькі маючыя адбыцца выбары ў 2012 г. А падобныя заявы і заклікі - толькі спроба напярэдадні выбараў разыграць “нацыянальную карту”.







All the contents on this site are copyrighted ©.