2011-03-02 12:09:59

Мітрапаліт Мадрыда ўзначаліў іспанскі епіскапат


RealAudioMP3 1 сакавіка Кардынал Антоніо Марыя Роуко Варэла ў чацвёрты раз быў абраны старшынёй іспанскай біскупскай канферэнцыі. Выбары адбыліся ў ходзе пленарнага пасяджэння ў Мадрыдзе. Віцэ-старшынёй быў пераабраны біскуп Рыкарда Пэрэс Бласкэс Більбао.

У жніўні гэтага года папа Бэнэдыкт XVI прыбудзе ў Мадрыд на Сусветныя дні моладзі, у якіх прыме ўдзел каля аднаго мільёна чалавек. Гэтай падзеі кардынал Роуко Варэла прысвяціў большую частку сваёй прамовы, пачынаючай пленарнае пасяджэнне епіскапату Іспаніі.

Па словах кардынала сацыяльныя сеткі і крызіс сацыяльна-палітычных, культурных і этычных адносін вядзе маладых людзей да пачуцця пустаты і няўпэненасці. "Прывабнасць сацыяльных сетак спрыяе віртуальнаму ладу жыцця, які - парадаксальна – забірае магчымасць сустрэч і рэальных асабістых адносін", - сказаў кардынал Роуко Варэла. У гэтым кантэксце, "неабходнае супрацоўніцтва паміж сям'ёй, парафіяй і школай для навучання дзяцей і моладзі ў веры і праўдзе пра чалавечую любоў", якая з'яўляецца "ключом да сталасці маладых людзей як асоб і, такім чынам, прыносіць агульную карысць грамадству ў цэлым". Паводле кардынала Роуко Варэла, дзяржава абавязана падтрымліваць сям'ю, заснаваную на шлюбе паміж мужчынам і жанчынай, але ніколі не можа захапіць права заняць месца гэтых двух інстытутаў, неабходных для развіцця асобы.

20 жніўня гэтага года кардыналу Антоніо Марыя Роуко Варэла споўніцца 75 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.