2011-03-02 13:21:58

Гістарычны візіт Арцыбіскупа Кентэрберыйскага ў Манчэстэр


RealAudioMP3 Як паведамляе сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano”, з пастырскім візітам у Манчэстэры знаходзіцца Прымас Англіканскай Царквы Роўэн Уільямс. Яго суправаджае арцыбіскуп Ёрка Джон Такер Мугабі Сентаму.

Яны ўпершыню разам прыбылі ў гэты прамысловы горад. Візіт мае асаблівае значэнне ў перыяд эканамічнага крызісу, вынікі якога адчуваюць шматлікія сем’і. Візіт пачаўся ў нядзелю 27 лютага і закончыцца 3 сакавіка.

Арцыбіскупы Уільямс і Сентаму сустракаюцца з вернікамі, супольна моляцца. У панядзелак 28 лютага ў саборы Манчэстэру адбылося набажэнства, падчас якога мясцовы арцыбіскуп Нігель МакКалач заклікаў вернікаў да больш актыўнага ўдзелу ў ініцыятывах Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.