2011-03-01 15:19:58

Судан: праблемы каталіцкай дабрачыннасці


RealAudioMP3 Як паведамляе сённяшнее выданне “L’Osservatore Romano”, Судан прыпыніў гуманітарную дзейнасць агенцтва “Catholic Relief Service” (CRS) у заходняй часцы Дарфуру, абвінавачваючы яе ў распаўсюджванні Бібліі. Гэта адзін з серыі шэрагу абмежаванняў у адносінах да замежных дабрачынных арганізацый, якія дзейнічаюць у Дарфуры, дзе ўжо восем гадоў працягваецца канфлікт, адзін з найбольш жудасных сацыяльных крызісаў у свеце.

ААН лічыць, што больш за 300 тысяч чалавек былі забітыя ад пачатку канфлікту. Махамед Авад, кіраўнік Дзяржаўнай камісіі па гуманітарнай дапамозе ў Судане сказаў, што Бібліі былі знойдзены ў лагерах для ўцекачоў і ў школах. Гэты інцыдэнт быў расцэнены ўладамі, як акт празелетызму.








All the contents on this site are copyrighted ©.