2011-03-01 14:06:49

Рэха прамовы Бэнэдыкта XVI у абарону жыцця


RealAudioMP3 "L'Osservatore Romano” вяртаецца да суботняй прамовы папы Бэнэдыкта XVI да членаў Папскай акадэміі “Pro vita”. Аўтары артыкула ў ватыканскім выданні адзначаюць, што зварот Святога Айца не меў "рысаў унутраных разваг, гэта значыць звернутых да паскіх устаноў, члены якіх па вызначэнні падзяляюць мысленне Папы". Гэта быў "канкрэтны і ўбудаваны ў рэальнасць заклік, адрасаваны ўсім, асабліва на Захадзе, дзе аборт лічыцца правам і прыкметай сучаснасці, які павінен забяспечыць прысутнасць і свабоду жанчын у дэмакратычным грамадстве".

Звяртаючыся ў першую чаргу да жанчын "і ў прыватнасці да тых, якія зрабілі аборты", Папа "меў мужнасць назваць па імені тое, што не згадваецца ў секулярызаваным грамадстве”, кажучы "голасам сумлення". Як вынік, мы маем дакладнае ўяўленне аб сітуацыі. Выданне адзначае, што "з аднаго боку, грамадства, якое хоча пабудаваць права грамадзянства жанчын на знішчэнні новага чалавека, з іншага Папа, які мае простую і ясную смеласць нагадаць, што ў кожным з нас ёсць голас, які кажа выразна і, які цяжка , а на самой справе не можна заглушыць".

Ватыканскае выданне адзначае, што сёння мы нанава абмяркоўваем магчымасць выключэння патэнцыйных чалавечых істот з права на жыццё. На думку "L'Osservatore Romano”, як і дзве тысячы гадоў мы сутыкаемся з выклікам, якім з’яўляецца ўспрыняцце некаторых чалавечых істот як тых, якія маюць ніжэйшы статус за іншыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.