2011-03-01 14:19:11

Патрыярх Кірыл выступае за грамадзянскую супольнасць у Расіі


RealAudioMP3 Жыхары Расіі павінны самі вучыцца вырашаць свае праблемы і мяняць жыццё да лепшага, лічыць патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. "Сапраўдная грамадзянская супольнасць не можа існаваць без імкнення саміх людзей зрабіць жыццё вакол сябе лепшым, унесці асабісты ўклад у паляпшэнне навакольнай сацыяльнай абстаноўкі", - сказаў Патрыярх 1 скавіка ў Маскве.

Па яго словах, людзі не разумеюць, "чаму так імкліва павялічваюцца ўсе тарыфы на жыллё без прадастаўлення адпаведных паслуг". "І аказваецца, што людзі не ведаюць, як рэагаваць. Яны ўсе чакаюць, што нейкі добры разумны начальнік умяшаецца ў гэты працэс і дапаможа. Ніякі самы разумны начальнік у маштабах краіны не зможа справіцца з гэтай задачай, калі сам народ не ўключыцца ў гэты працэс праз арганізацыю інстытутаў грамадзянскай супольнасці, здольных абараніць інтарэсы людзей ", - падкрэсліў іерарх.

Ён канстатаваў, што да гэтага часу ў расійскім грамадстве "даволі слаба развіта ініцыятыўнасць, адкрытасць да стварэння інавацыйных праектаў насуперак непазбежным цяжкасцям на старце". "Людзей, па-сапраўднаму актыўных, якія вераць у поспех і ў свае сілы, пакуль яшчэ вельмі і вельмі мала. А разам з тым творчая прадпрымальнасць - адна з нашых нацыянальных рыс, проста неабходна яе абудзіць у нашых суграмадзян", - лічыць Патрыярх.







All the contents on this site are copyrighted ©.