2011-03-01 15:51:59

Біскуп Крайстчерч забараніў адпраўляць Святыя Імшы ў Касцёлах дыяцэзіі


RealAudioMP3 Як паведамляе сёняшнее выданне “L’Osservatore Romano”, Біскуп Крайстчерч Бары Філіп Джонс забараніў адпраўляць Святыя імшы у 78 Касцёлах дыяцэзіі пакуль не будзе зроблена іспекцыя па бяспецы будынкаў. Большасць з іх былі часткова ці цалкам разбураныя ў выніку землятрусу 21 лютага, у якім 113 чалавек загінула і больш за дзвесце былі параненыя. Больш за 200 прапаўшых без вестак і больш за 20 забітых, паводле мясцовых крыніц, знаходзяцца пад руінамі англіканскай катэдры. Тысячы грамадзян пакінулі горад Крайстчерч.







All the contents on this site are copyrighted ©.