2011-03-01 11:29:09

Бэнэдыкт XVI здзейсніў шэраг персанальных зменаў у Касцёле


RealAudioMP3 1 сакавіка Святы Айцец здзейсніў шэраг персанальных зменаў у кіраўніцтве Каталіцкага Касцёла. Так біскупам дыяцэзіі Хунг Хоа (В'етнам) Папа прызначыў Яго Эксцэленцыю Жана-Марыю Ву Тат, раней дапаможнага біскупа той жа дыяцэзіі, а Біскупам дыяцэзіі Да Лат (В'етнам), Яго Эксцэленцыю Антуана Ву Хуі Чонга, які да гэтага часу з'яўляўся Біскупам Хунг Хоа.

Святы Айцец здзейсніў таксама шэраг зменаў у Сіра-каталіцкай Царкве. Ён прыняў адстаўку з пасады Апостальскага Экзарха для вернікаў сірыйцаў, якія пражываюць у Венесуэле, біскупа Аваніса Луі Авада, у адпаведнасці з канонам 210 §§ 1-2 Кодэкса кананічнага права Усходніх Цэркваў, і прызначыў на гэту пасаду хорепіскапа Хікмата Бейлуні.

Бэнэдыкт XVI даў сваю згоду на прызначэнне кананічна абраных Сінодам Біскупаў Патрыяршай Сіра-каталіцкай Царквы насіупных іерархаў: хорепіскапа Бутраса Мошэ на пасаду Арцыбіскупа Масула, якая была вакантнай пасля адстаўкі Арцыбіскупа Жоржа Касмусы; хорепіскапа Юсіфа Аббы, канцлера Сіра-каталіцкай епархіі Злучаных Штатаў Амерыкі і Канады, на пасаду Сіра-каталіцкага Арцыбіскупа Багдада, вакантную пасля сыходу ў адстаўку Арцыбіскупа Атанаса Маці Шабы Матокі; а таксама Джыхада Батаха на Біскупа Сіра-каталіцкай Патрыяршай курыі.

Святы Айцец прыняў адстаўку Яго Эмінэнцыі кардынала Роджэра Махоні з пасады Арцыбіскупа Лос-Анджэлескага (ЗША), у адпаведнасці з канонам 401 § 1 Кодэкса кананічнага права і прызначыў на гэту пасаду Яго Эксцэленцыю Хосэ Гомеса, да гэтага часу каадъютара гэтай жа архідыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.