2011-02-28 14:29:41

ЮНІСЕФ: моладзь – ахвяры крызісаў у свеце


RealAudioMP3 Значная частка з каля паловы мільярда маладых людзей у краінах, якія развіваюцца, пакутуюць ад адсутнасці надзеі і перспектыў. Гэта паказвае штогадовы даклад ЮНІСЕФ "Становішча дзяцей у свеце" за 2011 год. Даклад Фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па справах дзяцей быў апублікаваны 25 лютага ў Кёльне.

Паводле гэтых дадзеных галоўныя прычыны праблемы, якая ўплывае на маладых людзей ва ўсім свеце: наступствы глабальнага фінансавага і эканамічнага крызісу, змены клімату і павелічэнне колькасці канфліктаў і гуманітарных крызісаў.

Урады краін і праграмы развіцця павінны прыняць сур'ёзна незадаволенасць моладзі, якую мы назіраем сёння ў Паўночнай Афрыцы – сказаў падчас прэзентацыі дакладу ў Кёльне нямецкі дырэктар ЮНІСЕФ Крысціян Шнайдэр.

Даныя ЮНІСЕФ паказваюць, што дзевяць дзесятых маладых людзей жывуць у краінах, якія развіваюцца. Камітэт ААН нагадвае, што ўжо ў дзяцінстве вызначаецца, ці беднасць і адсутнасць перспектыў будзе перадавацца наступным пакаленням. Такім чынам, ЮНІСЕФ заклікае да інвестыцый у сферу адукацыі, пашырэння магчымасцяў удзелу ў прыняцці палітычных рашэнняў, а таксама барацьбе з беднасцю і маргіналізацыі маладыя людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.