2011-02-28 10:58:00

Бэнэдыкт XVI здзейсніў шэраг прызначэнняў


RealAudioMP3 28 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніў шэраг прызначэнняў у органах кіравання Касцёла і Апостальскай Сталіцы. Пантыфік прызначыў кансультарам Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы, арцыбіскупа Ніколу Этэравіча, тытулярнага арцыбіскупа Чыбаліі, Генеральнага сакратара Сіноду Біскупаў. Членам гэтай жа камісіі Папа прызначыў кардынала Хаймэ Лукаса Артэгу, арцыбіскупа Сан-Крыстабаль дэ ла Гавана (Куба).

Святы Айцец прызначыў дырэктарам Аддзелу кіравання і кантролю ў адміністрацыі Папскай камісіі па культурнай спадчыне Касцёла, тэрмінам на пяць гадоў, доктара Стэфана Ларэці. Яго Святасць таксама прызначыў кіраўніком Звычайнай секцыі гэтай жа камісіі Франчэска Анастазі, а кіраўнікамі Надзвычайнай секцыі доктара Раберта Каруллі і доктара Стэфано Лоры.

Бэнэдыкт XVI прызначыў таксама дырэктарам Пенсійнага фонду Апостальскай Сталіцы Стэфана Дзі Пінта, афіцыяла гэтага ўпраўлення.







All the contents on this site are copyrighted ©.