2011-02-28 12:57:38

Арцыбіскуп Кентэрберыйскі супраць ініцыятывы ўладаў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роуэн Уільямс выступіў супраць ініцыятывы брытанскіх уладаў удзяляць шлюб геям у англіканскіх храмах. Такую пазіцыю кіраўнік Англіканскай Царквы агучыў у часе нядаўняй прыватнай сустрэчы з уплывовымі брытанскімі палітыкамі, піша газета "Дэйлі тэлеграф". Арцыбіскуп цвёрда прытрымліваецца думкі, што шлюб магчымы толькі паміж мужчынам і жанчынай, і ўрад не можа яго прымусіць думаць інакш.

Трэба нагадаць, што брытанскі ўрад, выходзячы на сустрач патрабаванням гейасяроддзяў, прапануе поўнае зраўнанне сужэнства і аднаполых саюзаў. Паводле ўрада, у Англіі павінна існаваць магчымасць заключэння аднаполых саюзаў у месцах культу і названне іх шлюбнымі саюзамі.

Абмеркаванне законапраектаў у сферы сям'і ў Брытаніі пачнецца ў красавіку гэтага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.