2011-02-28 13:19:47

ААН: Расія выступае за традыцыйныя каштоўнасці


RealAudioMP3 Расія прапануе Савету ААН па правах чалавека прыняць рэзалюцыю, якая дазволіць звязаць канцэпцыю правоў чалавека і традыцыйныя каштоўнасці. "На цяперашняй сесіі Савета ААН па правах чалавека мы разам з суаўтарамі плануем унесці праект адпаведнай рэзалюцыі. Спадзяемся на яе кансэнсуснае адабрэнне", - сказаў міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў, выступаючы ў Жэневе.

Па словах Лаўрова, "каб правы чалавека сталі неад'емнай часткай нашага жыцця, неабходна па-новаму паглядзець на іх маральнае вымярэнне". "Аб'ектыўная ўзаемасувязь паміж правамі чалавека і традыцыйнымі каштоўнасцямі заклікана садзейнічаць умацаванню далейшай ўніверсалізацыі канцэпцыі правоў чалавека", - адзначыў міністр замежных спраў Расіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.