2011-02-27 13:39:43

Паміж Мінскам і Мадрыдам. Моладзь Беларусі чакае сустрэчы з Папам


RealAudioMP3 Ад аднаго да двух мільёнаў маладых людзей з усяго свету – такую прыблізную колькасць удзельнікаў чакаюць на XXVI Сусветных днях моладзі. Сёлета сустрэча са Святым Айцом будзе праходзіць у іспанскім Мадрыдзе з 16 па 21 жніўня. Каталіцкі Касцёл у Беларусі на сустрэчы будуць прадстаўляць юнакі і дзяўчаты з усіх дыяцэзій разам са сваімі душпастырамі.

Сёння ўжо завершана фарміраванне групп, адбываецца рэгістрацыя і збор неаобходных дакументаў для выезда ў Іспанію, - кажа ксёндз Віталій Драздоўскі, адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. “На дадзены момант запісалася амаль што 150 чалавек з нашай архідыяцэзіі, але ведаю што таксама ёсць іншыя группы, якія ствараюцца, напрыклад неакатэхуменат, якім займаюцца айцы капуцыны з Маладзечна. Айцы кармеліты з Мінску таксама рыхтуюць группу кармеліцкай духоўнасці – таму будзе значна больш удзельнікаў ад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі”.

Прабыванне ў радасным чаканні пілігрымкі, звянчэннем якой стане малітва са Святым Айцом, – гэта яшчэ не ўсё, чым жывуць сёння патэнцыйныя ўдзельнікі СДМ-2011. Моладзь актыўна дыскутуе на гэтую тэму ў сацыяльных сетках.

“Гэта будуць добрыя ўражанні, перад усім духоўныя, для тых хто паедзе ў Мадрыд каб сустрэцца са Святым Айцом, завязаць новыя знаёмствы. Напэўна гэта ўсё прынясе карысць, перад усім духоўную а апрача гэтага і агульначалавечую” - адзначыў ксёндз Віталій.

Мінулыя дні моладзі звычайна праходзілі далёка ад Беларусі, таму многія маладыя людзі не мелі магчымасці прыняць удзел у падобных форумах. Сустрэча ў Мадрыдзе дала шанс многім беларусам упершыню сустрэцца з аднагодкамі з іншых краін свету. “Перад усім варта сказаць што я сам першы раз удзельнічаю у Сусветных днях моладзі ў Мадрыдзе, ніколі не быў удзельнікам, а зараз раптам адказны, і таму, гэта вельмі хвалюча для мяне” - сказаў кс. Віталій Драздоўскі.


Па традыцыі, для тых, хто не зможа прыняць удзел у СДМ у Мадрыдзе, будзе арганізавана міждыяцэзіяльная сустрэча ў беларускім Івянцы (5-7 жніўня), а для вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі – дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранаве (7-10 мая).







All the contents on this site are copyrighted ©.