2011-02-26 13:37:21

У Беларусь з візітам прыбылі прадстаўнікі супольнасці ў Тэзэ


RealAudioMP3 З панядзелка ў Беларусі знаходяцца прадстаўнікі экуменічнай супольнасці Тэзэ – валанцёры гэтага руху з Францыі і Польшчы. На гэтым тыдні яны наведалі Гродна, Брэст, Баранавічы. У пятніцу яны прыбылі ў Мінск, дзе адбылася іх сустрэча з моладдзю ў Інстытуце тэалогіі БДУ, а вечерам, супольная моладзевая малітва ў мінскай архікатэдры. Малітва спалучанная са спевамі канонаў Тэзэ прайшла, як кажуць яе удзельнікі, у вельмі натхняючай і ўзнёслай атмасферы еднасці, дзякуючы прысутнасці моладзі розных хрысціянскіх канфесій і прыгожага спеву.

“Пачалося з таго, - кажа адзін з гасцей - што браты з Тэзэ спыталі нас ці зможам мы наведаць Беларусь. Наша місія накіравана на сведчанне аб нашым жыцці ў Тэзэ, нашым асабістым досведзе, што дня нас важна і як мы сёння, ў нашыя часы, жывем з верай. Хочам адзначыць, што людзі тут вясёлыя і вельмі гасцінныя, кожны ўсміхаецца, калі нас бачыць. Яны шчаслівыя і кожны мае вялікае сэрца”.

Пасля малітвые маладыя людзі мелі магчымасць нефармальнай вясёлай і адкрытай размовы за кубкам гарбаты, падчас якой даведаліся пра жыццё і гісторыю славутага мястэчка Тэзэ ў Францыі, дзяліліся дасвядчэннямі са свайго жыцця.

Напрыканцы сустрэчы валанцёры заахвоцілі моладзь: “Усе мы павінны спрабаваць адкрыць для сябе веру і шукаць, што ў жыцці важна – не толькі кар’ера і грошы. Ёсць нешта, што дае нам шчасце, а гэта Пан Бог, ён дае нам усё, чаго патрабуем і таксама людзей вакол нас, а таксама шчасце, асабліва калі мы ідзём па жыцці ў нашыя не самыя легкія часы”.

Сёння ў гасцей з Тэзэ запланавана сустрэча з моладдзю парафіі ў Серабранцы. У нядзелю яны накіруюцца ў Жыровіцкі праваслаўны кляштар і семінарыю.







All the contents on this site are copyrighted ©.