2011-02-26 13:12:36

Сімвалам Сусветных дзён моладзі стаў чырвоны шалік


RealAudioMP3 Біскуп Кардовы (Іспанія) Дэметрыё Фернандэс Гансалес паведаміў, што сімвалам Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе будзе чырвоны шалік, які на днях ўручаць удзельнікам сустрэчы. Чырвоны колер сімвалізуе “кроў, пралітую з любоўю і з-за любові да Хрыста” - паведаміў іерарх.

Біскуп адзначыў, што “для хрысціянаў, з іх доўгай двухтысячагадовай гісторыяй, чырвоны колер - гэта колер крыві пакутнікаў, колер Святога Духа”.

26-я Сусветныя дні моладзі пройдуць сёлета з 16 па 21 жніўня ў Мадрыдзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.