2011-02-26 12:27:55

Камісія ЗША асудзіла акты гвалту супраць хрысціянаў у Егіпце


RealAudioMP3 Камісія ЗША па рэлігійнай свабодзе ў свеце (USCIRF) настойвае на захаванні справядлівасці ў выпадках антыхрысціянскіх выступленняў ў Егіпце, асабліва адносна выбуху ў Александрыі.

Некалікі дзён таму Егіпецкі суд апраўдаў двух мужчын, якія падазраюцца ў забойстве шасці коптаў-хрысціян і аднаго мусульманіна-ахоўніка ў студзені 2010 года ў Нага Хаммадзі. У святле палітычных зменаў у Егіпце, сцвярджаецца ў паведамленні камітэта, “новае егіпецкае кіраўніцтва павінна, з дапамогай судоў, раскрываць злачынствы на рэлігійнай глебе ў краіне”, “ўрад павінен давесці да канца расследаванне і судовыя працэдуры і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у пераднавагоднім выбуху ў Александрыі, у выніку якога загінула 23 чалавекі”.

У прэс-рэлізе USCIRF, незалежнай, двухпартыйнай федэральнай камісіі ўрада, сказана, у прыватнасці, што “на працягу многіх гадоў егіпецкі ўрад не прыняў дастатковых мер, каб спыніць рэпрэсіі і дыскрымінацыю ў адносінах да хрысціянаў і іншых вернікаў, а таксама, у многіх выпадках, для пакарання асоб, адказных за гвалт або іншыя сур'ёзныя парушэнні свабоды веравызнання”.

Камісія падкрэсліла, што егіпецкі ўрад павінен устанавіць адзіны закон аб будаўніцтве і ўтрыманні месцаў культу, скасаваць забароны для рэлігійных меншасцяў, а таксама адмяніць закон аб блюзнерстве ў Егіпце.







All the contents on this site are copyrighted ©.