2011-02-26 11:12:20

Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку мараніцкага Патрыярха Антыёхіі


RealAudioMP3 Святы Айцец прыняў сёння адстаўку кардынала Насраллаха П’ера Сфэіра з пасады мараніцкага Патрыярха Антыёхіі. Кіраўнік Каталіцкага Касцёла мараніцкага абраду яшчэ ў сярэдзіне студзеня гэтага года склаў на рукі Бэнэдыкта XVI заўяўленне аб адстаўцы.

Мараніцкі Касцёл з’яўляецца нацыянальным веравызнаннем ліванскіх хрысціянаў і налічвае каля паўтара мільёны вернікаў з 4 мільёнаў жыхароў.

Сядзіба Патрыярха знаходзіцца ў Бкіркі, непадалёк ад Бейрута. Мараніцкі Касцёл налічвае 4 архідыяцэзіі і 7 дыяцэзій у Ліване, а таксама 4 архідыяцэзіі, 9 дыяцэзій і 2 экзархаты ў 11 краінах Блізкага Усходу, абедзвюх Амерык і Аўстраліі.







All the contents on this site are copyrighted ©.